Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навумаў: Выбух у Менску магла ўчыніць тайная арганізацыя


Сьледзтва ў справе аб выбуху на канцэрце з нагоды Дня незалежнасьці ў Менску дасьледуе дзьве апошнія вэрсіі.

Пра гэта паведаміў міністар унутраных справаў Беларусі Ўладзімер Навумаў:

“Першапачаткова ў нас было некалькі вэрсіяў. Гэта тэрарыстычны акт, напад на вышэйшых кіраўнікоў, хуліганства. Цяпер мы прыйшлі да высновы, што некаторыя зь іх неабгрунтаваныя. І цяпер мы разглядаем дзьве вэрсіі. Першая – выбух па неўстаноўленых прычынах мог учыніць адзіночка. Другая – на тэрыторыі нашай краіны можа дзейнічаць глыбока закансьпіраваная арганізацыя, якая дамагаецца пэўных мэтаў”. Заява прагучала ў інтэрвію газэце "Комсомольская правда в Беларуси".

Паводле спадара Навумава, замежныя адмыслоўцы пасьля дасьледаваньня другога самаробнага прыстасаваньня, якое не выбухнула ў часе канцэрту, у пакеце ад соку “Садочак”, прыйшлі да высновы, што яму няма аналягаў ва ўсім сьвеце.

У гэтым пакеце знойдзена 700 грамаў трыперакісу ацэтону (у народзе называецца “кіса”), лямпачка ў якасьці дэтанатара, батарэйкі, будзільнік замежнай вытворчасьці, але купленыя ў Беларусі. Такое прыстасаваньне было зробленае ў Беларусі ў хатніх умовах, — зазначыў Навумаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG