Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гасьцям з Шэнгенскай зоны — бясплатныя візы

  • БелаПАН

Міністэрства спорту і турызму прапанавала Міністэрству замежных спраў разгледзець пытаньне аб увядзеньні бязьвізавага рэжыму для турыстаў з краін Шэнгенскай зоны.

Пра гэта журналістам паведаміў дырэктар дэпартамэнта па турызьме Міністэрства спорту і турызму Віктар Янкавенка 1 красавіка пасьля цырымоніі адкрыцьця кірмашу турыстычных паслуг “Адпачынак-2009” у Менску.

Паводле яго слоў, з падобнымі прапановамі Мінспорту зьвярталася да МЗС ужо неаднаразова. Чарговая просьба паступіла ў сувязі са зьменамі ў адносінах паміж Беларусьсю і ЭЗ.

Янкавенка ня змог спрагназаваць, як хутка ініцыятыва Мінспорту можа быць ухвалена. “Наша прапанова разглядаецца. У большай ступені гэта вырашаем ня мы, а органы, якія вызначаюць пытаньні дзяржаўнай бясьпекі”, — сказаў ён.

Пры гэтым кіраўнік дэпартамэнта падкрэсьліў, што Беларусь зацікаўлена ў кроках ЭЗ у адказ па спрашчэньні візавага рэжыму. У Мінспорту разьлічваюць, што кошт шэнгенскай візы для беларусаў зьнізіцца з 60 да 35 эўра і будзе такі самы, як для грамадзян Расеі й Украіны.

“Пакуль Эўразьвяз на гэта рэагуе стрымана”, — заўважыў Янкавенка.
XS
SM
MD
LG