Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гомельскі аблвыканкам адхіліў прапановы АДС


Кааліцыя Аб’яднаных дэмакратычных сіл Гомельскай вобласьці атрымала адказ з аблвыканкаму на прапановы, як пераадолець крызіс у эканоміцы рэгіёну.

Адказ за подпісам начальніка кіраўніцтва спраў аблвыканкаму дасланы на імя сябра рады АДС, старшыні абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова:

“Па сутнасьці, нашыя прапановы не прымаюцца. Як і раней, ёсьць спроба даказаць, што тая сыстэма, якая існуе ў Беларусі, найлепшая. Усё, што робіцца, у тым ліку й мясцовымі ўладамі, робіцца так, як патрэбна. І лепей немагчыма зрабіць. Канцэпцыю нашага звароту яны не ацанілі і не прынялі”.

Актывісты прапаноўвалі стварыць антыкрызісны камітэт, перагледзець мясцовыя бюджэты дзеля скарачэньня выдаткаў на ўтрыманьне шматлікіх ідэалягічных структур, квазіграмадзкіх арганізацый, скараціць выдаткі на сацыяльныя аб’екты, якія ня маюць першачарговага значэньня — лядовыя палацы, усялякія “базары”, “дажынкі”, карнавалы. І накіраваць сродкі на стварэньне новых працоўных месцаў, каб у крызісных умовах людзі не заставаліся бяз працы.
XS
SM
MD
LG