Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальнікі ў Рэчыцы на Гомельшчыне працягваюць дамагацца скасаваньня высокіх ставак адзінага падатку. Тутэйшы лідэр стваранай кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Алег Шабетнік паведаміў “Свабодзе”, што сытуацыя пачала мяняцца пасьля папераджальнага страйку напрыканцы сакавіка.

Паводле словаў суразмоўцы, мясцовая ўлада нібыта гатовая ўлагодзіць канфлікт на пазачарговай сэсіі абласнога савету. Алег Шабетнік заяўляе:

Цяжар падаткаў многім не адужаць.
“Трэба падвышаныя стаўкі адзінага падатку зьнізіць працэнтаў на трыццаць. Такія высокія стаўкі — толькі ў нашай вобласьці. Тэлефанавалі мне з Барысава і Магілёва. У іх стаўкі падвысілі на 3-5 эўра, а ў нас максымальна — на 25 эўра. Памножым гэта на чатыры, бо ўсе плацяжы падвышаюцца, і атрымліваецца 100 эўра. Такім чынам, трэба было даплаціць у гэтым месяцы 370 тысяч рублёў. Гэта цяжар, які не падняць. Зараз крызіс, у многіх людзей ёсьць крэдыты, зьменшыліся заробкі. Цяжка стала ўсім. Цяжка й прадпрымальнікам”.

Алег Шабетнік
Паводле спадара Шабетніка, прадстаўнікі трох рынкаў гораду — “Славянскі”, “Цэнтральны” ,“Гандлёвыя рады “Рытм” — напярэдадні мелі сустрэчу ў райвыканкаме. Улады пагадзіліся з прэтэнзіямі бізнэсоўцаў наконт завышаных плацяжоў. Таму шмат хто з прадпрымальнікаў сплаціў толькі траціну падаткаў, каб мець магчымасьць працаваць у красавіку 10 дзён.

Але так зрабілі ня ўсе. Адзін з прадпрымальнікаў, які да апошняга часу гандляваў на рынку “Славянскі”, распавёў:

“Новыя падаткі заплаціць няма чым.
Каго абараняюць дэпутаты? Хіба мы не народ?
Я нават не лічу, бо ў мяне няма такіх грошай. Што я буду лічыць, калі няма чым плаціць? Для чаго абраныя дэпутаты, так званыя абаронцы народу? Хіба мы не народ? Тады хто мы, калі нас па поўнай праграме абуваюць у лапці падчас крызісу?”

На пытаньне, а як выжыць прадпрымальніку, калі не працаваць, суразмоўца адказаў:

“За тыя грошы, што я павінен заплаціць на падатак — болей як мільён рублёў — я пражыву нябедна гэты месяц”.
XS
SM
MD
LG