Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На рашэньне кабэльнага апэратара “Космас-ТВ” ад 1 красавіка прыпынена трансьляцыя шэрагу расейскіх каналаў. Замест “Первого канала. Всемирная сеть” зьявіўся “Мир-СНГ”, замест “НТВ-МИР” зьявіліся “Вести России. 24 часа”, замест РенТВ трансьлюецца канал ТНТ і яшчэ раней замест “ТВ- Центр Интернейшнл” перадаецца канал РБК.


Паводле Інтэрфаксу, амбасада Расеі ў Беларусі зьвярнулася да Міністэрства замежных спраў Беларусі за афіцыйнымі тлумачэньнямі з нагоды спыненьня вяшчаньня расейскіх тэлеканалаў.

Сёньня ж пройдзе паседжаньне галіновага зьвязу кабэльных апэратараў, па выніках якога будзе зроблена афіцыйная заява.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG