Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Гавэл: Небясьпечна, калі б нешта магло “запахнуць” як экспарт нашай сыстэмы


Вацлаў Гавэл

Вацлаў Гавэл

Грамадзкі рэдактар Свабоды на гэтым тыдні – Вацлаў Гавэл. Першы дэмакратычны прэзыдэнт Чэхаславаччыны , а потым Чэхіі, адзін з заснавальнікаў руху Хартыя-77, пісьменьнік і філёзаф, сябра дэмакратычнай Беларусі. Напярэдадні першага візыту ў Прагу прэзыдэнта ЗША Барака Абамы наша Радыё папрасіла спадара Гаўла згадаць і яго папярэдніка. Джордж Буш заканчваў свой тэрмін пад усё больш чутную крытыку. Гэта нейкім чынам спрычынілася і да таго, што бушаўская ідэя “прасоўваньня дэмакратыі” ня вельмі папулярная цяпер. Што наконт гэтага думае Вацлаў Гавэл і якая яго парада новай адміністрацыі ЗША?

Гавэл: Я на гэтую тэму размаўляў і з прэзыдэнтам Бушам – і даволі часта. І мяркую, што трэба вельмі ўзважана і асьцярожна выказвацца. І калі б нешта хоць трошку магло б запахнуць як "экспарт" нашых звычаяў і нашай сыстэмы некуды ў іншы кут сьвету, як экспарт прымусовы, то гэта сапраўды небясьпечна. Але гэта не азначае, што мы сёньня ня маем супольнай адказнасьці за тое, што адбываецца ў сьвеце і ня мусім прыйсьці на дапамогу таму, хто пакутуе.

Трэба добра ўзважваць кожны выпадак асобна, прадбачыць наступствы такой дапамогі і спрабаваць знайсьці ёй шырэйшую падтрымку. Вельмі важна знайсьці слушны балянс, каб з аднаго боку паважалася салідарнасьць і права на салідарнасьць, неабыякавасьць да таго, што адбываецца, а з другога боку, каб ніхто ня мог гэта інтэрпрэтаваць як нейкі новы каляніялізм ці экспарт цывілізацыйных каштоўнасьцяў у сьвет, які іх ня можа падзяляць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG