Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як сказаў намесьнік старшыні Партыі эўрапейскіх сацыялістаў Ян Марынус Віерсма (Нідэрлянды) , беларускія ўлады не пагадзіліся з фарматам візыту.

Як паведамляе БелаПАН, эўрапарляментары плянавалі правесьці шэраг сустрэч з чыноўнікамі, апазыцыяй і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці, а таксама неафіцыйную сустрэчу з дэпутатамі беларускага парлямэнта. Ян Віерсма зазначыў, што афіцыйная сустрэча з беларускімі калегамі была б "заўчаснай", бо парлямэнцкія выбары ў Беларусі ў верасьні 2008 года Эўрапарлямэнт прызнаў недэмакратычнымі.

На мінулым тыдні ён зьвяртаўся ў пасольства Беларусі ў Бруселі з прапановай "перагледзець рашэньне і ўважліва вывучыць праграму візыту". Паводле слоў Яна Віерсмы, Эўразьвяз гатовы запрасіць прэзыдэнта Беларусі на саміт у Прагу, у той час як беларускі ўрад адмаўляе ў візыце прадстаўнікам Эўрапарламента. Разам з тым эўрадэпутат выказаўся за працяг эўрапейска-беларускага дыялогу. Паводле яго Эўрапарламент "не настолькі важны, каб з-за адмены візыту перарываць дыялёг".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG