Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску стварылі структуру “Мэмарыялу”


Уладзімер Сіманковіч
Уладзімер Сіманковіч

Віцебшчына стала першым рэгіёнам, дзе зьявілася мясцовая філія сэкцыі “Мемарыял” Беларускага добраахвотнага Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Паводле кіраўніка сэкцыі Вячаслава Сіўчыка, дагэтуль дзейнасьць па ўшанаваньні памяці ахвяраў рэпрэсій — а гэта ёсьць галоўнай мэтай “Мэмарыялу” — каардынавалася зь Менску. І паступовае стварэньне рэгіянальных структураў выклікана жыцьцёвай неабходнасьцю: такім чынам можна дзейнічаць больш эфектыўна, асабліва з улікам таго, што ў кожным рэгіёне ёсьць актывісты, гатовыя спрыяць аднаўленьню гістарычнай памяці.

Кіраўніком віцебскай філіі сэкцыі “Мэмарыял” абраны Уладзімер Сіманковіч, былы вайсковец, вядомы ў Віцебску калекцыянэр вайсковай амуніцыі, якую ён зьбірае ў прыватным хатнім музэі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG