Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьнягір ня хоча дарыць кватэру дзяржаве


Міхаіл Сьнягір

Міхаіл Сьнягір

Сьледзтва па справе былога пракурора Менскай вобласьці Міхаіла Сьнегіра працягнулі да 14 траўня.


Працяг зьвязаны з будаўніча-тэхнічнай экспэртызай катэджа. Пра гэта паведаміў Інтэрфаксу адвакат Анатоль Шапялевіч.

Адносна пяціпакаёвай кватэры па вуліцы Грыбаедава ў Менску, якую М.Сьнягір набыў у замежнай кампаніі “Шве-Бел-Партнер” і хоча падарыць дзяржаве, адвакат адзначыў, што “пытаньне пра дарэньне гэтай кватэры дзяржаве мы з маім кліентам не абмяркоўвалі. Хутчэй за ўсё, гэта была эмацыйная заява ў судзе”.

Падчас судовых слуханьняў справы аб пяціпакаёвай кватэры з падземным гаражом, якую М.Сьнягір набыў у замежнай кампаніі, ён заявіў, што “хоча падарыць гэту кватэру дзяржаве, абы яна не дасталася бізнэсоўцу Сідаровічу”. Нагадаем, што Ўладзімер Сідаровіч, які таксама прэтэндуе на гэтую кватэру, мае дамову на яе арэнду да 2024 году.

Паводле адваката, крымінальная справа адносна М.Сьнегіра была пачата 12 сакавіка гэтага году. Тады яму было прад'яўлена абвінавачаньне ва злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі. 14 лістапада 2008 году была пачата крымінальная справа па факту злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі з боку супрацоўнікаў органаў пракуратуры, па якой і праходзіў М.Сьнягір.

Указам прэзыдэнта М.Сьнягір быў звольнены з органаў пракуратуры. На антыкарупцыйнай нарадзе 13 лістапада 2008 году А.Лукашэнка абвінаваціў М.Сьнегіра ў незаконным набыцьці кватэры ў Менску і будаўніцтве дарагога катэджа.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG