Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Удзел Беларусі ў Партнэрстве магчымы пры ўмовах прагрэсу”


Урмас Паэт
Урмас Паэт
Пра гэта міністар замежных спраў Эстоніі Ўрмас Паэт заявіў у Таліне ў часе сустрэчы са сваім партугальскім калегам Луісам Амада.

Абмяркоўваючы новую праграму Эўразьвязу “Ўсходняе партнэрства”, эстонскі міністар падкрэсьліў, што кожная краіна - удзельніца праекту павінна прадэманстраваць канкрэтную і эфэктыўную палітыку набліжэньня да аб’яднай Эўропы.

Калі размова зайшла канкрэтна пра Беларусі, Паэт сказаў, што ўдзел гэтай краіны ва Ўсходнім партнэрстве “магчымы на канкрэтных умовах”. Паводле кіраўніка эстонскага МЗС, “неабходныя ўмовы – гэта прагрэс і жаданьне Менску ажыцьцяўляць рэформы. У аснове якіх дэмакратычныя каштоўнасьць і забесьпячэньне асноўных правоў грамадзянаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG