Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь можа цягам двух-трох гадоў ўвесьці біямэтрычныя пашпарты. Пра гэта заявіў на міжнароднай канфэрэнцыі па біямэтрыі ў Менску першы намесьнік міністра ўнутраных спраў Беларусі генэрал-маёр міліцыі Анатоль Куляшоў.


Паводле Інтэрфаксу, у экспэрымэнтальным узоры беларускага пашпарту будзе разьмешчаны бескантактны чып у вокладцы пашпартнай кніжкі з адбіткамі дзесяці пальцаў.

Паводле А.Куляшова, новы біямэтрычны пашпарт для выезду за мяжу будзе каштаваць каля 30 эўра.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG