Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускіх дзяўчат заваблівалі ў прастытуткі на Канары


Пра гэта сьведчаць матэрыялы двухгадовай апэрацыі пад кодавай назвай “Капэрнік”, якую правялі супрацоўнікі паліцыі на гішпанскіх Канарскіх астравах.

Як вынікае з матэрыялаў сьледзтва, у гандлі жанчынамі зь Беларусі, Украіны і Румыніі падазраецца групоўка з 44 чалавек. Большая частка зь іх — палякі. Усе яны арыштаваныя.

Падазраваныя знаёміліся з прывабнымі дзяўчатамі ў іх на радзіме і абяцалі ім прывабную працу ў Гішпаніі. Па прыбыцьці на месца маладых жанчын прымушалі займацца прастытуцыяй. Адной з ахвяраў усё ж удалося паведаміць пра гэта ў паліцыю, пасьля чаго і пачалася апэрацыя “Капэрнік”.
XS
SM
MD
LG