Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абхазію і Паўднёвую Асэтыю не прызнаюць да саміту?


Пытаньне аб прызнаньні Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі ня ўключана ў папярэдні праект парадку вясновай сэсіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, якая адкрыецца 2 красавіка. Папярэдні парадак дня быў сфармаваны 30 сакавіка Саветам ніжняй палаты парламэнту, паведамляе БелаПАН.

16 сакавіка гэнеральны сакратар Рады Эўразьвязу Хавіер Саляна заявіў журналістам у Брусэлі, што ён лічыць важным, каб Беларусь захавала сваю пазыцыю аб непрызнаньні Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі. „Як вы ведаеце, Еўразьвяз не прызнаў незалежнасьць гэтых краін і ня мае намеру мяняць свой пункт гледжаньня. Мы спадзяемся, што ўсе, хто з намі супрацоўнічае, будуць прытрымлівацца той жа пазіцыі” — сказаў Саляна.

А 23 сакавіка Карэл Шварцэнбэрг, міністар замежных справаў старшыні Эўразьвязу Чэхіі, сказаў, што ў выпадку прызнаньня незалежнасьці Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі Беларусь „сутыкнецца зь вельмі сур'ёзнымі праблемамі” з удзелам у праграме „Ўсходняе партнэрствам”, паколькі апынецца „па-за эўрапейскім кантэкстам”.

7 траўня ў Празе мае адбыцца супольны саміт Эўразьвязу і лідэраў шасьці постсавецкіх краінаў, якім запрапанавана Ўсходняе партнэрства, каб афіцыйна інаўгураваць праграму.
XS
SM
MD
LG