Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сябра КХП-БНФ Сяргей Каваленка аштрафаваны на 700 тысячаў рублёў. Ігар Базараў і Валеры Аляксандраў - на 70 тысячаў рублёў.


Судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Віцебску Алена Казілавала пакарала іх за тое, што правялі несанкцыянаванае шэсьце.

25 сакавіка Каваленка, Базараў, Аляксандраў выйшлі на плошчу Свабоды з бел-чырвона-белымі сьцягамі.

Судзьдзя ўгледзіла ў такіх дзеяньнях парушэньне закону пра масавыя мерапрыемствы.

Сяргея Каваленку неаднойчы каралі за ўдзел у вулічных акцыях.

Ігар Базараў і Валеры Аляксандраў аштрафаваныя ўпершыню.
XS
SM
MD
LG