Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джо Роспарс з лордам Бэлам не знаёмы


У Менску зь візытам знаходзіцца былы кіраўнік перадвыбарчай кампаніі Барака Абамы ў галіне “новых мэдыяў” Джо Роспарс.

Джо Роспарс падчас свайго выступу ў Менску
Ён дзеліцца зь беларускімі адмыслоўцамі асноўнымі прынцыпамі сваёй працы з грамадзтвам праз інтэрнэт, сацыяльныя сеткі і іншыя новыя тэхналягічныя каналы.

Падчас мінулай выбарчай кампаніі ў ЗША новыя мэдыі ў вялікай ступені дапамаглі Бараку Абаму стаць прэзыдэнтам. Яны далі яму 13 мільёнаў актыўных прыхільнікаў, валянтэраў, шмат дадатковых галасоў непасрэдна на выбарах, 500 мільёнаў даляраў ахвяраваньняў на ягоную кампанію. Джо Роспарс узначальваў каманду, якая арганізоўвала гэтую працу, робячы кандыдата бліжэйшым да выбарцаў.

Пасьля пасьпяховай выбарчай кампаніі Барака Абамы Джо Роспарс застаўся ўбаку ад ягонай адміністрацыі, хоць некаторыя ягоныя супрацоўнікі перайшлі на працу ў Белы дом, Дзярждэпартамэнт і іншыя дзяржаўныя ўстановы. На думку спадара Роспарса, тыя прынцыпы, якія яны выкарыстоўвалі ў часе кампаніі Абамы, могуць спатрэбіцца любой арганізацыі, якая працуе зь людзьмі: празрыстасьць, набліжанасьць да аўдыторыі, уцягваньне людзей у кампаніі.

“Інтэрнэт адыграў вялікую ролю ў часе кампаніі, ён палягчаў працу з выбарцамі. Але кампанія была ўнікальнай тым, што стаўка рабілася на таленты саміх людзей. Выбарцы не былі пасіўнымі назіральнікамі за кампаніяй, а самі былі актыўна ўцягнутыя ў працэс і маглі кантраляваць яго. Гэта было вялікай інавацыяй”.

Безь мільёнаў людзей, непасрэдна ўцягнутых у кампанію, Абама не перамог бы, перакананы спадар Роспарс. Гэтыя прынцыпы могуць працаваць у любых іншых краінах, кажа ён.

Маёй кампаніі заўсёды шанцавала працаваць над тымі справамі, у якія мы верым, і выключна з тымі людзьмі, якіх мы лічым прыстойнымі.
“Я мяркую, што для любой кампаніі альбо арганізацыі, мэта якой — мабілізаваць людзей, трэба зьмяніць свой мэтад вядзеньня працы, выкарыстоўваючы падыход, які палягае ў тым, што трэба ўкладаць у людзей. Магчымыя розныя перашкоды палітычнага і тэхнічнага пляну, але ўсё залежыць ад таго, якім чынам вы кантактуеце зь людзьмі. І няважна, дзесяць гэта чалавек ці мільён — важна, як вы ставіцеся да іх”.

Спадар Роспарс нядаўна адкрыў офіс сваёй фірмы ў Эўропе. Адказваючы на пытаньні журналістаў пра гіпатэтычную магчымасьць яе працы ў Беларусі, ён адказаў, што такіх намераў абсалютна ня мае, як і не хацеў бы даваць нейкія парады беларускаму ўраду наконт паляпшэньня яго іміджу ў сьвеце. Лорда Бэла і іншых спэцыялістаў у галіне піяру, якія гэтым займаюцца, ён нават ня ведае.

“Я ня ведаю нікога пэрсанальна… Маёй кампаніі заўсёды шанцавала працаваць над тымі справамі, у якія мы верым, і выключна з тымі людзьмі, якіх мы лічым прыстойнымі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG