Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мой Дзень Волі. Iniciatywa Wolna Bialorus


Тэкст і фота аб сьвяткаваньня Дня Волі ў Варшаве, дасланыя ініцыятывай Wolna Bialorus.

Менск – Варшава! Супольная справа!

У Варшаве таксама сьвяткуюць Дзень Волі. 25 сакавіка палякі пашылі вялікі, бела-чырвона-белы сьцяг Беларусі.

Шыцьцё адбывалася на вуліцы, у самым цэнтры гораду, побач з унівэрсытэтам. Мінакі спантанна ўключаліся ў працу, а арганізатары тлумачылі, што адбываецца 25 сакавіка ў Беларусі. Акцыя выклікала вялікае зацікаўленне. Сьцяг разам з палякамі шыла Арына Вячорка.

А 14:30 удзельнікі акцыі выпусьцілі ў неба бела-чырвона-белыя балёны.
Сьцяг, які пашыты супольна польска-беларускай сілай, хутка будзе вісець у цэнтры Варшавы на адным з будынкаў.

“Хочам, каб 25 сакавіка стаўся штогадовай нагодай паказаць сваю “Салідарнасьць” зь беларусамі, якія змагаюцца за сваю незалежнасьць. Хочам супольна зь імі крыкнуць “Жыве Беларусь!” – кажа Ігнацы Нямчыцкі з Ініцыятывы “Вольная Беларусь”, арганізатар акцыі.

Акцыя 25 сакавіка скончыла цыкль мерапрыемстваў пад загалоўкам Пачуй Беларусь! Больш за тыдзень праходзілі арганізаваныя канцэрты, паказы фільмаў і іншыя акцыі, якія падтрымлівалі прадэмакратычныя імкненьні беларусаў. Самым вялікім мерапрыемствам быў канцэрт “Салідарныя зь Беларусьсю”, які адбыўся ўжо чацьвёрты раз.





Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG