Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Пяць малавядомых фактаў аб жыцьці Васіля Быкава"


Агляд недзяржаўнай прэсы

“Крызіс вяртае беларусаў дахаты”, - сьцьвярджае штотыднёвік “Наша Ніва”. Палякі з літоўцамі вымушана вяртаюцца з заробкаў у Заходняй Эўропе дахаты. Праз гэта шмат хто з нашых суайчыньнікаў губляе працу ў Літве і Польшчы. Зазналі праблемы і беларускія студэнты, якія меліся застацца на працы за мяжой, - пэрспэктывы працаўладкаваньня вельмі цьмяныя.

У артыкуле “Монстар на Старажоўскай” – пра пляны будаўніцтва ў раёне Траецкага прадмесьця 23-павярховага гмаху. Калi праект ажыцьцявiцца, гмах будзе амаль у два з паловай разы вышэйшы за iснуючы ўжо побач доўгi жылы дом №8 па вулiцы Старажоўскай. У вынiку жыхары кварталу будуць пазбаўленыя паўнавартаснай дваровай прасторы, намнога паменшыцца натуральная асветленасць памяшканняў кватэр. Гэты праект, выкананы УП «ТМ Ладкiна А.А.», супярэчыць усiм распрацаваным i зацверджаным раней горадабудаўнiчым канцэпцыям ансамблевай забудовы цэнтра гораду. Праект комплексу ўзгоднены i ў Мiнiстэрстве культуры, i у Камiтэце архiтэктуры i горадабудаўнiцтва, архiтэктуры i добраўпарадкавання Менгарвыканкаму, хоць недапушчальнасьць яго з’яўленьня на гэтым месцы — рэч відавочная.

“Комсомольская правда в Белоруссии
” друкуе інтэрвію з беларускім прадпрымальнікам і выдаўцом Пятром Марцавым. Ён прапануе сваю антыкрызысную праграму зьменаў у сёньняшніх рэаліях Беларусі. Газэта заклікае чытачоў да дыскусіі на старонках Інтэрнэт-вэрсіі “Камсамолкі” kp.by.

Чатыры гады беларускі журналіст Сяргей Шапран прысьвяціў напісаньню кнігі аб жыцьці Васіля Быкава. 700 старонак скрупулёзнай працы з сямейнымі архівамі, сучасьнікамі, роднымі, знаёмымі у рэшце рэшт нікому не патрэбны. Ганарар, які аўтар атрымаў за укладаньне кнігі, сымбалічны, піша “Камсамолка”. Але рук не апускае і рыхтуе том другі. Распавядае журналістка Ірына Козлік:

“Пяць малавядомых фактаў аб жыцьці Васіля Быкава, якія зьдзівілі нават Сяргея Шапрана: ён вельмі любіў фатаграфаваць і быў добрым фатографам; быў вельмі незадаволены самымі вядомымі сваімі аповесьцямі… Плюс у кнізе фота з сямейнага архіву, фота юнацкага ўзросту Быкава, малюнкі ягоныя”…

Газэта “Брестский курьер” паведамляе прыемную для спажыўцоў навіну аб адмене рашэньня Берасьцейскага гарвыканкаму скасаваць тэнтавыя палаткі, якія гандлявалі гароднінай і садавінай. Урэшце індывідуальныя прадпрымальнікі і ўлады прыйшлі да кампрамісу: палаткі не забараняюць наагул, але прыбіраюць з цэнтральных магістраляў гораду – нібыта каб не псавалі выгляд і вобраз гораду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG