Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы прыём спэцслужбаў: парваць штаны актывісту


Затрыманых за гадзіну да правядзеньня акцыі маладафронтаўцаў Насту Палажанку і Дзяніса Карнова выкінулі з машыны. Першай на зямлю выкінулі Насту. Дзяўчына расказала, што людзі ў цывільным затрымалі яе зь Дзянісам на вуліцы, нацягнулі ім на галаву шапкі і закінулі ў машыну.

Толькі пасьля таго як яе выкінулі з машыны, Наста зьняла шапку і высьветліла месцазнаходжаньне.

Дзяніса Карнова невядомыя завезьлі за горад. Яны парвалі на ім штаны і потым выкінулі з машыны. Дзяніс знайшоў загарадную кавярню ў раёне Тарасава і там дачакаўся сваіх сяброў.

Сёньня таксама людзі ў цывільным затрымалі Зьмітра Ясевіча. Хлопца моцна зьбілі і адабралі ў яго мэгафон. Зьмітру давялося зьвяртацца па мэдычную дапамогу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG