Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: рэгістрацыі партыі БНФ перашкодзіў памер шрыфту


Гарадзенскую абласную арганізацыю партыі БНФ управа юстыцыі адмовілася рэгістраваць. Пра гэта Радыё Свабода паведаміў кіраўнік арганізацыі Сяргей Мальчык.


Паводле яго, былі спробы націснуць на гаспадароў памяшканьня, дзе адбыўся устаноўчы сход абласной арганізацыі партыі, але нічога не атрымалася. У выніку ў дакумэнтах на рэгістрацыю працаўнікі юстыцыі назвалі тры парушэньні, а менавіта -- ня вытрыманы інтэрвал паміж радкамі, памер шрыфту на адзін кегль меншы, чым трэба, і няма зыходнага нумару у выпісцы з пратаколу паседжаньня управы партыі БНФ, на якім было прынятае рашэньне аб рэгістрацыі гарадзенскай суполкі.

Спадар Мальчык лічыць, што гэта проста зачэпкі і зазначае, што ў рэгістрацыі гарадзенскім партыйцам адмоўлена шосты раз. Партыйцы будуць аспрэчваць рашэньне управы юстыцыі праз суд, сказаў кіраўнік абласной арганізацыі партыі БНФ, бо яны лічаць, што адмова была беспадстаўнай.

Сёньня ж частка гарадзенскіх актывістаў паехалі ў Менск, паколькі гарадзенскія ўлады не дазволілі адзначыць 25-га сакавіка масавым вулічным сходам, і міліцыянты папярэдзілі кіраўніка гарадзкой арганізацыі партыі БНФ Вадзіма Саранчукова аб адказнасьці, таму што заяву ў гарвыканкам падаваў ён.

У Мастах на Гарадзеншчыне сёньня адбылася беларуская дыктоўка, прычым з дазволу ўладаў. У ёй удзельнічалі шаснаццаць чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG