Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэтак заявіў сёньня ў Страсбуры Мірэк Тапаланэк, кіраўнік ўраду Чэхіі, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе.


Выступаючы сёньня ў Страсбуры перад дэпутатамі Эўрапарлямэнту чэскі прэм'ер заявіў, што пытаньне адносна ўдзелу Беларусі ў праграме "Усходняе партнэрства" па-ранейшаму застаецца. “Калі няма згоды ўсіх, то мы ня зможам запрасіць у Прагу беларускага кіраўніка Лукашэнку”, -- сказаў кіраўнік чэскага ўраду.

Паведамляецца, што дэпутаты Эўрапарлямэнту маюць намер абмеркаваць сёньня пытаньне стасункаў Эўразьвязу зь Беларусьсю. Перад тым, як пачаць дэбаты, парлямэнтары акрамя выступу Тапаланэка павінны заслухаць і даклад прадстаўніка Эўракамісіі. Галасаваньне па “беларускай” рэзалюцыі пройдзе 2 красавіка ў Брусэлі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG