Лінкі ўнівэрсальнага доступу

27 сакавіка магілёўскія гандляры будуць страйкаваць


Сёньня гандляры Віленскага рынку, што ў Магілёве, пастанавілі 27 сакавіка правесьці аднадзённы страйк. У гэты дзень яны прыйдуць да аблвыканкаму, каб выказаць свой пратэст супраць падвышэньня падаткаў.


Сваю пастанову гандляры прынялі на сходзе. Ён пачаўся а палове на пятнаццатую каля будынка адміністрацыі рынку і доўжыўся каля дваццаці хвілін. Удзельнікі эмацыйна выказвалі сваё абурэньне дзеяньнямі ўлады.

“Мы будзем страйкаваць. Няхай прыйдуць да нас і паглядзяць. У будзённы дзень стаім і нічога не прадаём. А нам падвышаюць падаткі. Тое ж самае творыцца і ў крамах. Яны таксама сядзяць у крамах. У людзей дабрабыт усё ніжэй і ніжэй, а падаткі ўсё вышэй і вышэй”, — зьвярнулася да сваіх калегаў адна з гандлярак.

Зь ёй салідарная і яшчэ адна прадпрымальніца:

“Чаму нас усіх пад адзін грабянец? Алігархі, якія маюць сотні тысяч даляраў, і мы, у параўнаньні зь імі ніхто. Калі ў нас у палатцы дзьве-тры тысячы даляраў у тавары — і ад нас такія падаткі. Вы разумееце, нам хана. Дык гэта нармальна, людзі добрыя? За што?”

Найбольш ад павышэньня церпяць гандляры абуткам:

“Мне на дзіцячы абутак зрабілі падатак семдзесят эўра. Як я яго магу выплаціць, калі ў мяне абутак каштуе 35 тысяч за пару? Якую я прадаю адну за дзень максымум. У мяне такая выручка за месяц, а павінна плаціць адзін мільён сто падатку толькі. Хіба можна так рабіць?” — абураецца гандлярка.

На Віленскім рынку працуе каля паўтары тысячы гандляроў. Паводле іх, ад першага красавіка ім давядзецца плаціць у сярэднім на сто эўра болей, чым раней. Гэта, заяўляюць яны, прывядзе да масавых банкруцтваў.

На фота: Віленскі рынак у Магілёве.


На фота: Гандляры рынку на сходзе.



На фота: Шмат у якіх гандляроў на палатках такая абвестка.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG