Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мастах адбылася беларуская дыктоўка, у якой удзельнічалі і школьнікі, і дарослыя. Былі супрацоўніцы дзіцячых садкоў, дэпутат Луньненскага сельсавету Аляксандар Пудаўкін, краязнаўца з Лунна Лявон Карповіч. Пісалі тэкст Юрыя Лабынцава “Старая казка Палесься”.

Наладзіць дыктоўку ўдалося актывістам руху “За свабоду”. Дазвол, каб яе правесьці, далі раённыя ўлады. Пра тое, як адбывалася дыктоўка, нашаму радыё паведаміў яе арганізатар — рэгіянальны каардынатар Руху на Гарадзеншчыне Алесь Зарэмбюк:

“На дыктоўцы прысутнічаў загадчык раённага аддзелу адукацыі Валянцін Стэфановіч. Тэкст чытала настаўніца вышэйшай катэгорыі Любоў Альшэўская. Частка ўдзельнікаў вырашылі праверыць дыктоўкі, што яна з задавальненьнем зрабіла.

Перад дыктоўкай я ўзяў слова, сказаў пра яе мэты — для чаго мы гэта робім, і выказаў занепакоенасьць тым, што ў школах была дадзена інфармацыя, каб школьнікі на дыктоўку ня йшлі. Спадар Ціхановіч сказаў, што такіх загадаў не даваў.

Канкрэтна ў трэцяй школе ў гэты час прызначылі кіналекторый і забаранілі вучням старэйшых клясаў наведваць нават гурткі ў доме пазашкольнай работы, дзе адбывалася дыктоўка. Таму нават шэраг нашых моладзевых актывістаў, якія меліся прыйсьці з трэцяй школы на дыктоўку, гэта каля дзесяці чалавек, не прыйшлі, таму што за імі быў кантроль з боку завуча”.

XS
SM
MD
LG