Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінфінфармацыі павіншавалі з Днём Волі


Апоўдні 25 сакавіка на праспэкце Пераможцаў у Менску зьявіліся ўлёткі да Дня Волі.


Большасьць улётак невядомыя раскідалі каля будынку № 11, дзе знаходзяцца Міністэрства інфармацыі, выдавецтвы “Народная асьвета”, “Мастацкая літаратура”, “Вышэйшая школа” ды іншыя арганізацыі. Ва ўлётках беларусаў павіншавалі з Днём Волі. “Шчасьця, любові, веры і мужнасьці ўсім нам у адстойваньні нашых прынцыпаў. Ня бойцеся згубіць пасаду ці абмежаваньня свабоды — бойцеся згубіць самі сябе”, — заклікаў аўтар улётак, які падпісаўся імем Хатнік.

“Было болей за 100 улётак, мы ўсе сабралі ў мех і вынесьлі на сьметнік”, — так а 14-й гадзіне паведамілі “Свабодзе” вахцёры будынка на праспэкце Пераможцаў, дзе знаходзіцца Міністэрства інфармацыі Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG