Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За фота нацыянальнага сьцягу – арышт і штраф


Сёньня ў Гомелі судом Цэнтральнага раёну пакараныя двое актывістаў стваранай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя”. Кастусь Жукоўскі арыштаваны на трое сутак, Сяргей Трыфанаў аштрафаваны на 1 мільён 50 тысяч рублёў. З дома № 35 па праспэкце Леніна яны спрабавалі сфатаграфаваць бел-чырвона-белы сьцяг.


Кастусь Жукоўскі арыштаваны на трое сутак, Сяргей Трыфанаў аштрафаваны на 1 мільён 50 тысячаў рублёў. З дому №35 па прашпэкце Леніна яны спрабавалі сфатаграфаваць бел-чырвона-белы сьцяг.

Гаворыць спадар Трыфанаў:

“Нас з Кастусём пакаралі за тое, што лезьлі на дах паглядзець ранішні горад і сфатаграфаваць сьцяг — нам сказалі, што на гэтым будынку нехта вывесіў нацыянальны сьцяг. Гледзімо, а ўнізе пад’ехала ўжо міліцэйская машына. Міліцыянты сталі крычаць: “Злазьце!” Ну, мы, як законапаслухмяныя грамадзяне, зьлезьлі. Нас сталі абвінавачваць, што мы нібыта сьцяг вывешвалі. Адказваем, што не вывешвалі. Міліцыянты паглядзелі — ніякага сьцяга на гэтым доме не было”.

Міліцыянты, тым ня менш, затрымалі актывістаў. Напачатку адвезьлі ў Цэнтральны райаддзел міліцыі, дзе склалі супраць іх пратаколы на дробнае хуліганства. Як кажа спадар Трыфанаў, за грукат:

“Парушылі грамадзкі парадак тым, што лезьлі па лесьвіцы пажарнай і грукат усчалі.

Адразу адвезьлі ў суд. Мне далі 30 базавых штрафу, а Кастусю — трое сутак адміністрацыйнага арышту.

Сьцяг насамрэч быў. Нас крыху дэзынфармавалі. Ён на іншым будынку быў — будынку абласнога гаспадарчага суду. Там нехта ўначы зьняў цяперашні дзяржаўны чырвона-зялёны і замест яго вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг. Мы яго бачылі ў міліцэйскім пастарунку. Мы ж лезьлі на іншы будынак і яго ня ўбачылі. На жаль, не пашанцавала”.

Сяргея Трыфанава аштрафавала судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Алена Цалкова. Кастуся Жукоўскага пакарала арыштам судзьдзя Марына Дамненка.
XS
SM
MD
LG