Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзкі сход забаранілі, едзем у Менск


Прызначаны на сёньня грамадзкі сход жыхароў пасёлку Дружны Пухавіцкага раёну забараніла выканаўца абавязкаў старшыні тутэйшага пасялковага савету Валянціна Комлік.


Паводле яго, чарговая сустрэча мелася адбыцца 25 сакавіка ў памяшканьні тутэйшай дзіцячай музычнай школы. Аб’явы пра гэта былі вывешаны загадзя. Таксама пісьмовыя запрашэньні атрымалі чыноўнікі і асабіста выканаўца абавязкаў старшыні Валянціна Комлік. Плянавалася абмеркаваць надзённыя пытаньні мясцовага жыцьця, у тым ліку зьвязаныя зь мясцовым самакіраваньнем.

Пра прычыны забароны такога сходу Сяргей Абразоўскі кажа:

“Пяць хвілін таму Валянціна Комлік патэлефанавала і заявіла, што сход не адбудзецца. Мы лічым, што гэта правакацыя мясцовай улады. Чыноўнікі ачомаліся, што сход прызначаны ў Дзень Волі, і вырашылі яго забараніць”.

Сяргей Абразоўскі паведаміў, што паколькі ўлады адмянілі сход насельніцтва, актывісты мясцовых грамадзкіх арганізацый возьмуць удзел у сьвяткаваньня Дня Волі ў Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG