Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навумаў: будзем дзейнічаць “зыходзячы з сытуацыі”


Уладзімер Навумаў
Уладзімер Навумаў

Міністар унутраных спраў Беларусі Ўладзімер Навумаў выказаў спадзяваньне, што сёньня “ўсё пройдзе спакойна і што хопіць розуму і ў арганізатараў, і ва ўдзельнікаў гэтага мерапрыемства, каб не ствараць нейкага напружаньня”.


Так міністар пракамэнтаваў Інтэрфаксу падрыхтоўку да акцыі апазыцыі з нагоды Дня Волі ў Менску.

Ён адзначыў, што праваахоўныя органы будуць дзейнічаць “зыходзячы з сытуацыі”.

У.Навумаў мяркуе, што сёньняшняя акцыя ня будзе масавай.

“Цягам апошніх гадоў ужо бачна, што з кожным разам гэтыя мерапрыемствы наведваюцца ўсё меней”, — сказаў міністар.

Ён таксама параіў заходнім палітыкам і эўрапейскім структурам “больш уважліва сачыць за тымі падзеямі, якія адбываюцца ў іх. Чамусьці яны вельмі ўважліва глядзяць на наша мерапрыемства, якое адбываецца адзін раз на год, у той час як у іх гэта адбываецца значна часьцей”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG