Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чыноўнікі напішуць дыктоўку


Сёньня ў Мастах з ініцыятывы руху “За свабоду” пройдзе нацыянальная дыктоўка. Адметнасьць гэтай падзеі ў тым, што да справы далучыліся і прадстаўнікі мясцовых уладаў.


Пра гэта сёньня паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі намесьнік старшыні руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч. Ён сказаў, што ў мінулыя выходныя падобную дыктоўку ў Горадні пісалі каля 200 чалавек, і гэта даволі значная лічба для рэгіянальнай падзеі.

Спадар Губарэвіч сказаў, што сёлета рух праводзіць нашмат болей мерапрыемстваў, прысьвечаных угодкам БНР, чым летась.

Гэтыя мерапрыемствы носяць розныя формы. Ушанаваньне беларускіх ваяроў за свабоду, вывешваньне расьцяжак, распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў, вечары, сустрэчы зь пісьменьнікамі, дыктоўкі. Шмат актывістаў руху, у тым ліку і яго кіраўнік Аляксандар Мілінкевіч, возьмуць удзел у сёньняшняй акцыі, прысьвечанай Дню Волі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG