Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гамельчукоў павіншуюць з Днём Волі


Уладзімер Кацора

Уладзімер Кацора

Сёньня ў Гомелі прадстаўнікі аб’яднаных дэмакратычных сілаў павіншуюць гараджанаў з 91-мі ўгодкамі абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.


Пра гэта паведаміў рэгіянальны каардынатар грамадзкага руху “За свабоду” Ўладзімер Кацора.

Гамельчукам раздадуць віншавальныя ўлёткі з выявай нацыянальнага бел-чырвона-белага сьцягу й герба “Пагоня”.

Ва ўлётках, у прыватнасьці, сказана: “Дарагія сябры! Шчыра віншуем Вас з Днём Волі! 25 сакавіка 1918 года Радай БНР была прынятая III Устаўная грамата, якая абвясьціла незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. 25 Сакавіка адзначаецца беларусамі як Дзень Волі і сымбалізуе права беларускага народу мець сваю самастойную дзяржаву й права беларусаў быць вольнымі! Мы ўпэўнены, што разам здолеем адрадзіць наш край, каб перадаць нашым дзецям і ўнукам не “апошнюю дыктатуру ў Эўропе”, а вольную Беларусь!”

Актывісты АДС ускладуць кветкі на месцы дому Палуты Бадуновай, ураджэнкі Гомеля, сакратара Рады БНР, а таксама на магілу дзеяча нацыянальна-вызвольнага руху Цімоха Вострыкава ў вёсцы Раманавічы.

XS
SM
MD
LG