Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікі салігорскай міліцыі папярэдзілі моладзевых актывістаў пра адказнасьць ў выпадку паездкі ў Менск на мітынг апазыцыі з нагоды Дня Волі.


Да Андруся Тычыны і Ільлі Шылы міліцыянты прыходзілі ў школу, а да Аляксея Валабуева – на працу.

Паводле Аляксея Валабуева, “гэта нейкая бязглуздая і сьмешная спроба запужаць тых, каго ўжо даўно бессэнсоўна запужаць, улады як і раней працягваюць займацца незаконным палітычным уціскам сваіх апанэнтаў”.

Нагадаем, акцыя з нагоды Дня Волі, якая пачнецца сёньня ў Менску а 18-й гадзіне ад пляцоўкі ля Акадэміі навук дазволеная Менгарвыканкамам.
XS
SM
MD
LG