Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навошта створаная чарговая група экспэртаў?


У Беларусі па распараджэньні прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага створана міжведамасная група экспэртаў для вывучэньня і аналізу міжнароднага вопыту ў пераадоленьні наступстваў фінансавых крызісаў. Яна будзе карэктаваць дзеяньні ўраду і рыхтаваць меры эканамічнага і палітычнага характару дзеля прасоўваньня беларускіх тавараў на зьнешнія рынкі. Што вымусіла кіраўніка ўраду на стварэньне такой групы? Пра гэта Алесь Дашчынскі гутарыць з эканамістам Аляксандрам Чубрыкам.

Дашчынскі: "На пачатку года быў прыняты плян лібэралізацыі эканомікі, распрацавана нацыянальная праграма разьвіцьця экспарту і гэтак далей. Няўжо гэтыя праграмы не працуюць? Што вымусіла стварыць гэтую групу?"

Чубрык: “Цалкам натуральны крок. Беларусь не адзіная краіна ў сьвеце, якая сутыкнулася з эканамічнымі праблемамі. І шмат якія краіны спрабуюць нешта прыдумаць, што з гэтым зрабіць. Таму цалкам натуральна паглядзець, што робіцца ў сьвеце і паспрабаваць адаптаваць для вырашэньня тых праблемаў, якія ёсьць у Беларусі. Гэта лягічны працяг. Там Акадэмія навук распрацоўвала нейкія прапановы па пераадоленьні наступстваў крызісу. Гэта такі чарговы крок. Цяжка сказаць наколькі ён дасягне мэты. Досьвед барацьбы з крызісам у ЗША ці ў эўрапейскіх краінах не ў вялікай ступені можа падысьці для Беларусі, бо мы зусім іншая краіна. Мы не друкуем даляры ці эўра, ці іншую міжнародную валюту. Мы невялікая эканоміка, якая ў вялікай ступені залежыць ад расейскай. І мы ўсё ж даволі бедная краіна параўнальна з буйнымі эўрапейскімі эканомікамі”.

Дашчынскі: "Насамрэч, праграмы і пляны прымаюцца ўрадам, але рэальна што-небудзь робіцца ў краіне?"

Чубрык: “Галоўнае пытаньне, на якое, як я разумею, паклікана адказаць вось гэтая камісія, якая ствараецца, гэта ўсё ж такі экспарт беларускіх тавараў на вонкавыя рынкі. І гэта асноўная праблема, якая не вырашаецца ніякімі з тых крокаў, якія зараз робіць ці рабіў урад. Бо галоўная наша праблема гэта тое, што вонкавыя рынкі скарачаюцца. І на рынкі, якія скарачаюцца даволі цяжка экспартаваць прадукцыю. Асабліва, калі ўзяць да ўвагі, што беларускі рубель гэта пераацэненая валюта параўнальна са станам вонкавага гандлю, які ў нас існуе. То бок, у нас існуе даволі вялікі дэфіцыт і ў такі дыфіцыт мы трымаем стабільны курс беларускага рубля. І гэта даволі адмоўна адбіваецца на нашых экспартэрах. Таму перш чым пераходзіць да нейкіх фундамэнтальных рэчаў накшталт рэструктурызацыі эканомікі і нейкіх сацыяльных праграмаў, трэба даць экспартэрам нейкі шанец быць канкурэнтнымі па выдатках параўнальна зь іх канкурэнтамі з Расеі і іншых краінаў, зь якімі мы гандлюем”.

Дашчынскі: "Даволі пэсымістычны прагноз дае Сусьветная гандлёвая арганізацыя. З-за падзеньня попыту на сусьветных рынках яна прадбачыць сёлета скарачэньне аб’ёмаў міжнароднага гандлю на 9%. Пагражае самы маштабны абвал ў паваеннай гісторыі. Ці закране гэта Беларусь як краіну ў вялікай ступені залежную ад экспарту?"

Чубрык: “Мы інтэграваны ў сусьветную эканоміку. Але ж мы маглі падвышаць аб’ёмы экспарту толькі, калі сусьветныя рынкі расьлі.
І ўсё ж зараз гаворка мусіць ісьці не пра тое, каб прааналізаваць досьвед, а пра тое, каб вельмі хутка пачаць адэкватныя сучаснай сытуацыі захады
Калі сусьветныя рынкі пачалі скарачацца, то наша прадукцыя прайграе па сваёй якасьці, а па другое, пачынае прайграваць па цане”.

Дашчынскі: "У склад міжведамаснай групы ўвайшлі, наколькі можна меркаваць з афіцыйнай інфармацыі, толькі прадстаўнікі дзяржаўных структураў. Але ж яны і так працуюць ва ўрадзе..."

Чубрык: “Цяжка сказаць наколькі такі групавы розум здолее спрацаваць у большай ступені, чым нейкія праграмы міністэрстваў. Цяжка сказаць наколькі іх рашэньні будуць мець нейкую моц, то бок абавязковымі для выканьня ўрадам. Калі ў яе вялікія паўнамоцтвы і калі ўрад мусіць у вельмі хуткія тэрміны рэагаваць на прапановы гэтай групы і гэтыя прапановы будуць слушныя, то гэта добрая ідэя. Гэта накшталт таго, што прапанаваў стварыць Яраслаў Раманчук. І ўсё ж зараз гаворка мусіць ісьці не пра тое, каб прааналізаваць досьвед, а пра тое, каб вельмі хутка пачаць адэкватныя сучаснай сытуацыі захады. А на аналіз досьведу можа спатрэбіцца вялікі час і частка гэтага досьведу можа быць проста непрыдатнай для нас”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG