Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штогод Беларусь губляе каля 70 мільёнаў даляраў


Штогадовыя страты Беларусі з-за абмежавальных захадаў, якія ўжываюць сем краінаў (Украіна, Турэччына, Індыя, ЗША, Казахстан, Малдова), а таксама Эўразьвяз адносна імпарту беларускай прадукцыі, складаюць каля 70 мільёнаў даляраў.


Пра гэта паведаміў на сэмінары па доступе беларускіх вытворцаў на зьнешнія рынкі намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Еўдачэнка. Ён адзначыў, што найбольш гэтыя абмежаваньні закранаюць беларускую хімічную прамысловасьць, харчовую прадукцыю, вырабы з мэталу і тэкстыльную вытворчасьць.

Спадар Еўдачэнка заявіў, што Беларусь спадзяецца на поўную адмену квот ЭЗ на беларускі тэкстыль з 2010 году.

Нагадаем, ад 1 студзеня 2009 году ЭЗ скасаваў квоты па 13 з 33 пазыцый імпарту беларускага тэкстылю.

Паводле прадстаўніка беларускага МЗС, афіцыйны Менск спадзяецца, што на фоне далучэньня Беларусі да “Ўсходняга партнэрства” ЭЗ скасуе такія “дыскрымінацыйныя захады”.
XS
SM
MD
LG