Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Handelsblatt: Нямецкі ўрад занепакоены краінамі-суседзямі ЭЗ


Франк-Вальтэр Штайнмаер
Франк-Вальтэр Штайнмаер
Як піша нямецкае выданьне Handelsblatt, заклапочанасьць выклікаюць такія краіны, як Беларусь, Украіна, былыя савецкія рэспублікі Закаўказьзя і Сярэдняй Азіі.

Паводле кіраўніка МЗС Нямеччыны Франка-Вальтэра Штайнмаера, палітычнае разьвіцьцё ў гэтых постсавецкіх рэгіёнах, якія ляжаць наўскрай ЭЗ, ва ўмовах фінансавага крызісу ня можа не выклікаць сур’ёзнай заклапочанасьці Зьвязу. Штайнмаер перасьцярог, што тут ня выключаны гэтак званы “ісьляндзкі сцэнар”.

Яшчэ летась Ісьляндыя лічылася адной з самых эканамічна пасьпяховых. Цяпер фінансавыя плыні ў краіну спыніліся, “стала” эканоміка, абваліўся рынак, рэзка ўпаў курс нацыянальнай валюты, грамадзяне ладзяць на вуліцах акцыі пратэсту.

Нямецкае МЗС, лічыць Штайнмаер, павінна адпаведным чынам пераарыентаваць сваю працу, стварыўшы адмысловую “мэтавую групу па пытаньнях эканамічнага і фінансавага крызісу”. Сярод задачаў групы — грунтоўны аналіз палітычных наступстваў крызісу ў краінах ды рэгіёнах наўскрай ЭЗ, а таксама вызначэньне прыярытэтных інтарэсаў Нямеччыны ў сувязі з гэтым.

Паводле выданьня, кіраўнік нямецкага замежнапалітычнага ведамства яшчэ раней настойваў, што для стабілізацыі ў сумежных усходнеэўрапейскіх краінах трэба прыкладаць большыя намаганьні. Сярод ягоных аргумэнтаў — той, што Нямеччына выйграе ад гэтых захадаў, калі сама праявіць ініцыятыву.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG