Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Менскім вайсковым гарнізонным судзе ў 9.30 мае адбыцца паседжаньне ў справе лідэра моладзі БНФ Франка Вячоркі. Франак паскардзіўся на дзеяньні вайскоўцаў і мэдыкаў, якімі камандавалі людзі ў цывільным падчас прызыўной кампаніі.

Нагадаем: Франка затрымалі людзі ў цывільным у палаце вайсковага шпіталя, дз хлопец праходзіў мэдычнае абсьледаваньне. Яго прывезьлі ў ваенкамат і там паведамілі, што праз паўгадзіны адвязуць у вайсковую частку. Тады Франак падаў заяву на дзеяньні вайскоўцаў у суд і той прыпыніў да разгляду справы прызыў Франка ў войска.

30 студзеня хлопца затрымалі на вуліцы міліцыянты, якімі камандавалі людзі ў цывільным. Яго кінулі ў машыну і адвезьлі ў ваенкамат. Там хлопцу нанесьлі некалькі ўдараў па твары і галаве. Гэта засьведчыла судова-мэдычная экспэртыза.
XS
SM
MD
LG