Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Беларусь да Эўропы павярнулася нават не сьпіной...”


Агляд недзяржаўнай прэсы

Газэта “Вечерний Брест» у артыкуле “Ці возьме Бяла пад сваё крыло Берасьце?” распавядае аб праекце па адраджэньні былога ваеннага аэрадрома каля горада Бяла –Падляскі ў Польшчы. Калі ідэя ажыцьцявіцца, то паблізу межаў зь Беларусьсю зьявіцца аэрапорт міжнароднага ўзроўню. Магчымыя плюсы і мінусы гэткага суседзтва для Беларусі – на старонках газэты.

У штотыднёвіку “Новы час” – матэрыял, прысьвечаны антыкрызыснай праграме, прапанаванай Аб’яднанымі дэмакратычнымі сіламі і агляд палітычных падзеяў тыдня.

“Майстар дзіцячай хірургіі” – называецца артыкул, прысьвечаны асобе доктара Аляксандра Сяўкоўскага, які працуе ў дзіцячым хірургічным цэнтры. Распавядае рэдактар “Новага часу” Аляксей Кароль:

“Цікавая асоба, цікавы лёс. Пераклічка гісторыі беларускай мэдыцыны у лёсе аднаго чалавека і сям’і, - да кагорты пачынальнікаў дзіцячай хірургіі належыць і Аляксандар Сяўкоўскі. Адначасова ён чытае лекцыі па мэдыцыне для студэнтаў БДУ, прычым для беларускамоўных – па-беларуску. Гэта ўжо ідзе ад сямейных каранёў”.

“Белгазета” аналізуе нядаўнія выказваньні Аляксандра Лукашэнкі на адрас беларускай апазыцыі: было гэта праявай эмоцый ці дэклярацыяй сучаснай тактыкі ў стасунках з апазыцыяй?

У інтэрвію са звольненай кіраўніцай тэлеканалу “Белсат” Агнешкай Рамашэўскай журналісты выданьня спрабуюць высьветліць, каму быў патрэбны і каму стаў непатрэбным, альбо невыгодным тэлеканал.

Таксама на старонках газэты – аналіз сёньняшніх адносінаў паміж Беларусьсю і Эўропай. Распавядае аўтар артыкулу, рэдактар “Белгазеты” Віктар Марціновіч:

“Складваецца ўражаньне, што зараз Эўропа падбірае словы, каб па-француску, лагодна наладзіць дыялёг з Беларусьсю, каб тая павярнулася да Эўропы тварам, а не сьпіной, як да Бэніты Фэрэры Вальднэр. Але, раблю я выснову, Беларусь да Эўропы павярнулася нават не сьпіной, а месцам, якое ніжэй сьпіны і якім. І гэтым месцам, як правіла, размаўляць – бясплённа”.
XS
SM
MD
LG