Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: пісалі дыктоўку ад школьніка да прафэсара


Удзельнікі дыктоўкі падрыхтаваліся пісаць
Удзельнікі дыктоўкі падрыхтаваліся пісаць

Сёньня ў Горадні адбылася агульнанацыянальная дыктоўка. Для ўдзелу ў ёй зарэгістраваліся дзьвесьце чалавек, усе атрымалі асадкі з надпісам “Будзьма з мовай! Гародня, 22.03.2009”. Удзельнікі пісалі тэкст Рыгора Барадуліна “У куце жыў Бог”, а дыктавала яго Зінаіда Бандарэнка, якая прыехала з Менску. Па заканчэньні ўдзельнікаў чакалі два вялікія торты, кава і гарбата.


Зінаіда Бандарэнка пачала дыктаваць тэкст


Карэспандэнт:
“Побач са мной пісаў дыктоўку Кастусь Жынь, інжынэр-энэргетык. Вы толькі што спраўдзілі тэкст, ці былі цяжкасьці, правільна напісалі, ці не?”

Жынь: “Тэкст быў цяжкаваты, памылкі трошку былі, на хаду справілі іх і здаецца ўсё добра. А закончыў я некалі беларускую 11-годку ў Глыбокім Віцебскай вобласьці”.

Карэспандэнт: “Каля мяне таксама пісаў дацэнт, кандыдат біялягічных навук Валянцін Лучко. Вы таксама спраўджвалі тэкст. Ці ён быў лёгкі для вас?”

Лучко: “Для мяне ён быў адносна лёгкі, таму што я дастаткова добра валодаю іменна пісьмовай беларускай мовай і думаю, што адзнаку дадатную я яго напісаў, улічваючы тое, што гэты тэкст мне абсалютна зыходна невядомы, я яго ні разу ня бачыў. З задавальненьнем яго напісаў, патрэніраваўшыся лішні раз у граматыцы”.

Карэспандэнт: “Сярод тых, хто пісаў сёньня дыктоўку я бачу прафэсара філялягічнага факультэту Івана Лепешава”.

Лепешаў: “Ці цяжка было? Я далёка сядзеў ад таго, хто дыктаваў, і ня ўсё дачуваў, таму ў адным месцы сказы напісаў няпоўнасьцю. А так нармальна…”

Карэспандэнт: “Зінаіда Бандарэнка закончыла рэзаць торт, крышкі падбіраюць. Вашыя ўражаньні ад дыктоўкі, я чуў -- хваляваньне прабягала па шэрагаў, напэўна былі нейкія цяжкасьці”.

Зінаіда Бандарэнка і Павал Мажэйка рэжуць торт

Бандарэнка: “Цяжкасьці былі аднаго накірунку. Зь левага боку маладзёны, яны хутка ўсё схоплівалі і хуценька пісалі, і сядзелі ўжо гатовенькія да наступнага сказу. А з гэтага боку сядзелі людзі больш пажылыя, больш сталага ўзросту і ім цяжка было, яны не пасьпявалі. Але мне падаецца, што дыктоўка, яна нескладаная і што ўсе справіліся вельмі добра”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG