Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пішам дыктоўку на роднай мове


У цэнтральнай сядзібе Таварыства беларускай мовы сёньня пісалі агульнанацыянальную беларускую дыктоўку. Каб праэкзаменавацца ў веданьні роднай мовы прыйшло некалькі дзесяткаў менчукоў.


Тацяна Якубоўская, якая мае вялікіх унучак:

“Я сама з Валожыншчыны. Заўсёды ўдзельнічаю ў акцыях ў падтрымку беларушчыны. Мы павінны шанаваць сваю мову. Хачу быць для іх прыкладам і ў любові да роднай мовы", -- патлумачыла жанчына сваё жаданьне зноў сесьці за парту.

Самы малодшы ўдзельнік дыктоўкі, Глеб Хляба, якому 12 гадоў:

“Пішу дыктоўку разам з бацькамі і сястрой, але яны сядзяць асобна, каб не сьпісвалі ў мяне”, -- сказаў хлопчык.

Глеб Хляба спадзяецца, што памылак няма


Дыктоўку сярод жыхароў Сухарава арганізаваў выкладчык, малады палітык Алесь Лагвінец. Ягонае стаўленьне да акцыі шырокае: “Нацыя – гэта плебісцыт штодзённага жыцьця. Вельмі важна каб беларусы адчувалі сябе беларусамі і шанавалі сваю родную мову кожны дзень. Адначасова вельмі важна ствараць такія сьвяты, калі мы дзейнічаем супольна, адчуваем сябе грамадой. Вось гэтая сёньняшняя наша сустрэча, дыктоўка, вельмі важная дзеля таго. Каб мы адчулі еднасьць”, -- сказаў “Свабодзе” Алесь Лагвінец.

Вяла дыктоўку паэтка Валярына Кустава


Тэкстам дыктоўкі было абрана славутае эсэ Уладзімера Караткевіча “Родная мова”. Аўтар ідэі агульнанацыянальнай дыктоўкі палітоляг Уладзімер Падгол распавёў, што год таму амбасадары эўрапейскіх краін, а таксама ЗША і Ізраіля пісалі беларускую дыктоўку па гэтым жа тэксьце. “Амбасадары адзначалі, што беларуская мова нічым не саступае самым распаўсюджаным мовам у сьвеце”, -- казаў Уладзімер Падгол.

Другая агульнанацыянальная дыктоўка па беларускай мове пачалася 10-га лютага і скончыцца 25-га сакавіка, на Дзень Волі. Паводле актывістаў, у дыктоўцы ўжо ўзялі ўдзел некалькі тысяч чалавек.





ВІДЭА. Свой удзел у дыктоўцы тлумачыць Вераніка Лапуцька, якая вучыцца ў магістратуры ЕГУ

Дыктоўка на роднай мове
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:01 0:00
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG