Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўнік TVP лічыць немэтазгодным фінансаваньне “Белсату”


Пётар Фарфал

Пётар Фарфал

Прэзыдэнт Польскага грамадзкага тэлебачаньня Пётар Фарфал заявіў, што ня бачыць прычын для далейшага фінансаваньня беларускамоўнага тэлеканалу “Белсат”.

Пра гэта паведамляюць выданьне “Wiadomości” ды іншыя польскія мэдыі.

Паводле спадара Фарфала, цяпер польская тэлевізія ня можа дазволіць сабе нават залатоўкі на “Белсат”. Калі ж польскі ўрад хоча мець такі канал, хай выдаткуе на гэта 100% сродкаў.

Сёньня ж у размове з газэтай “Polska” Пётар Фарфал падкрэсьліў, што TVP ня можа ўкладаць грошы ў тое, што робіцца не на польскай мове і нават не для палякаў. Фарфал, паводле ягоных слоў, можа зразумець, калі TVP перадае праграмы для палякаў у замежжы, аднак зусім не разумее, чаму гэта трэба рабіць для беларусаў.

Кіраўнік Польскага грамадзкага тэлебачаньня падкрэсьліў, што зусім ня мае на мэце ліквідаваць “Белсат”, аднак “TVP — гэта камэрцыйная кампанія”, у якой “ёсьць шмат больш важных праблемаў, чым фінансаваньне Белсату”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG