Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З рынкаў зьнікаюць пакупнікі


На рынку ў Баранавічах нязвыкла малалюдна

На рынку ў Баранавічах нязвыкла малалюдна

Калярытна адлюстроўвае крызісную сытуацыю ў Баранавічах тутэйшы Цэнтральны рынак. Народу тут мала, а гоману — багата. Паслухаем, што народ хвалюе.

Найбольш гучала скаргаў на пагаршэньне жыцьця. Прадаўцы мусяць скідаць кошты. Аднак тавар усё адно разыходзіцца кепска.

“Вы ведаеце, усё цяжка ідзе. Цэны ўпалі. Цэны, можна сказаць, яшчэ двухгадовай даўніны”, — кажа дзядзька Іван, які гандлюе насеньнем.

“Нічога не прадаецца. У людзей цяпер грошай няма. Людзі бедныя. У мяне дачка скончыла акадэмію, атрымлівае 500 тысяч рублёў. І я дапамагаю ёй боты купіць”, — скардзіцца цётка Галя зь іншага гандлёвага раду.

Мая дачка скончыла акадэмію, а без маіх грошай ботаў ня купіць.
Па суседзтве зь ёю стаіць 84-гадовая гандлярка яблыкамі. Яе думка:

“На малако ды хлеб адно. А хлеб некалі каштаваў 14-16 капеек. А цяпер 2-3 тысячы булачка. Мне ж бутэлька ня трэба. Хаця б кавалачак каўбасы. Жабруй!”

Спробы вызначыць, які тавар найбольш хадавы, скончыліся нічым.

“Ні цацкі, ні адзеньне, ні абутак — нічога ня йдзе”, — адказвае цётка Клава.

Яе сяброўка зьбіваецца на эмоцыі:

Ні цацкі, ні адзеньне, ні абутак — нічога ня йдзе!
“А што ж, па тры дні працуюць. У мяне мужык тры дні працуе — аўторак, серада, чацьвер. На аўтаагрэгатах. Што ж гэта за зарплата? А людзі крэдытаў панабіралі. І заводы становяцца. Зараз «Атлянт» становіцца. А тэкстыльны як працуе? Гэта проста жах! Да чаго мы дакоцімся?!”

“Я два месяцы адпрацавала сабе на страту. Нават ста тысяч не зарабіла. А ў гэтым лютым — то ў мінусах”, — кажа цётка Клава. Яе падтрымлівае суседка:

“Мы не жывем, а існуем. І працы няма. Ладна, мы старыя. Але на базары маладыя дзяўчаты стаяць”.

“На хлеб не заробіш з такой працы”, — падводзіць выніковую рысу прадаўшчыца Клава.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG