Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Калісьці Лукашэнка сам хацеў быць у апазыцыі”


Агляд тэлефанаваньняў на “Свабоду” за 20 сакавіка, пятніцу.

Аляксандар Лукашэнка пабываў з працоўным візытам у Маскве. У паездцы яго суправаджаў 5-гадовы сын Мікалай. Выказваньні слухачоў:

Cпадар: “Беларускай кіроўнай эліце трэба зразумець, што стварэньне так званай саюзнай дзяржавы — гэта шлях да страты беларускай дзяржаўнасьці і ператварэньня Беларусі ў губэрню Расеі. А шлях у Эўропу — гэта гарантаваная незалежнасьць Беларусі. Гэта яе дабрабыт”.

Спадар:
За тое, што Лукашэнка ўмацоўвае садружнасьць з Расеяй, гэта трэба пакланіцца яму.
“А вось тое, што Лукашэнка ўмацоўвае садружнасьць з Расеяй, гэта трэба пакланіцца яму — малайчына, правільна робіць. А з кім? І вось тое, што апазыцыя — ой, сувэрэнітэт, і паехалі. Лухта ўсё гэта! Ніякага сувэрэнітэту ніхто не губляе, мы толькі знаходзім у сяброўстве з Расеяй”.

Спадар: “Лукашэнка, відаць, сам хоча, каб ягонае асабістае жыцьцё абмяркоўвалі паўсюль, і ня толькі ў Беларусі. Таму і возіць сваё дзіця на сустрэчы з прэзыдэнтамі”.

Валер Курневіч, Барысаў:

“У нас сынок Коля,
І будзе ў беларусаў зайздросная доля.
А покуль ён гадуецца,
На пасаду рыхтуецца”.


Спадар: “Пытаньне: як ставіцца беларускі народ да Лукашэнкі-бацькі, які возіць з сабой малодшага сына, і як гэта аплочваецца з кішэні падаткаплатнікаў? Ці гэта аплочвае сам Лукашэнка? Гэтым абавязаны займацца Камітэт дзяржаўнага кантролю ці Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь”.

Слухачы таксама працягваюць камэнтаваць нэгатыўныя выказваньні Аляксандра Лукашэнкі на адрас апазыцыі пад час ягонай працоўнай паездкі ў Віцебск.

Спадарыня: “Страх перад будучыняй штурхае Лукашэнку злоўжываць лексыкай маргіналаў, бо ён там свой”.

Валер Шаўчэнка, Наваполацак: “Неверагодна, Аляксандар Рыгоравіч, але ствараецца такі выгляд, што вы ня ведаеце, блытаеце асабістых ворагаў зь дзяржаўнымі. Ці гэта робіцца знарок?”

Спадар: “Вось адбылася працоўная паездка прэзыдэнта ў Віцебскую вобласьць і ўсе гэтыя выказваньні.
А ці быў выпадак, калі сам Аляксандар Рыгоравіч прасіў прабачэньня?
А ці быў выпадак, калі сам Аляксандар Рыгоравіч прасіў прабачэньня? За 15 гадоў быў толькі адзіны выпадак, калі ён папрасіў прабачэньня ў жонкі Арцымені. Сапраўды, улада разбэшчвае, а абсалютная ўлада — заўсёды”.

Спадар: “На мой погляд, пятая калёна ў Беларусі ёсьць, толькі гэтая пятая прарасейская калёна знаходзіцца не ў апазыцыі, а ва ўладзе ўжо 15 гадоў”.

Ігар Пасноў, Віцебск
: “Я ў перадавым артыкуле сказаў, што ёсьць дзьве партыі — сумленных людзей і прайдзісьветаў. Я сказаў, што, відаць, Аляксандар Рыгоравіч Лукашэнка належыць да партыі сумленных людзей. Але цяпер пасьля яго апошніх абразьлівых выказваньняў я ўсё больш пачынаю сумнявацца”.

Спадар: “Калісьці Лукашэнка сам жадаў быць у апазыцыі, у якую яго не прымалі. А зараз падкрэсьлівае, што беларуская апазыцыя — пятая калёна, вораг беларускага народу, і тым больш вашывая і адмарожаная”.

Спадар: “За абразы людзей, якія сыстэматычна дапускае Лукашэнка ў сваіх выступах, яго трэба прыцягнуць да судовай адказнасьці і выказаць недавер як высокапастаўленай асобе за яго нетактоўнасьць”.

Прафэсар Мікола Савіцкі: “Адказы кіраўнікоў палітычных партый і арганізацый газэце «Наша Ніва» на пытаньне, як ідзе падрыхтоўка да Дня Волі Мілінкевіча, Ляўковіча, Навасяда, Калякіна, Севярынца і іншых цалкам раскрылі іх стаўленьне да дасягненьня рэальнай незалежнасьці Беларусі”.

Шаноўныя слухачы! Нагадаем: тэлефон “Свабоды” ў Менску — 266-39-52, працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для СМС-паведамленьняў: + 375 29 391-22-24. Тэлефануйце і пішыце! Дзяліцеся навінамі, выказвайце сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі і ў сьвеце. Мы таксама чакаем водгукаў на працу Радыё Свабода.
XS
SM
MD
LG