Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Запрашэньне Аляксандра Лукашэнкі на саміт Усходняга партнэрства 7 траўня залежыць ад таго, як будуць паводзіць сябе беларускія чыноўнікі, заявіў кіраўнік МЗС Чэхіі Карэл Шварцэнбэрг.

“Што тычыцца Лукашэнкі, то, я думаю, што гэта іншае пытаньне. Гэта будзе залежыць ад паводзінаў Аляксандра Лукашэнкі і беларускага ўраду бліжэйшымі тыднямі”, заявіў Шварцэнбэрг.

Чэхія зараз старшынюе ў Эўразьвязе, нагадвае Інтэрфакс.

20 сакавіка ў Брусэлі прымаецца рашэньне па праекту “Ўсходняе партнэрства”. Беларусь знаходзіцца ў сьпісе запрошаных.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG