Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька: пакінуць магчымасьць вяртаньня да нулявой адзнакі


Анатоль Лябедзька

Анатоль Лябедзька

Беларусь вырашана запрасіць у праграму “Ўсходняе партнэрства”, і цяпер узгадняюцца тэхнічныя дэталі. Камэнтуючы гэтае рашэньне, прынятае на саміце Рады Эўразьвязу, старшыня АГП Анатоль Лябедзька адзначыў:


“Стаўленьне ў цэлым пазытыўнае. Мы за тое, каб Беларусь інтэгравалася ў праграмы Эўразьвязу. Гэта, безумоўна, станоўчы фактар. Але разам з тым мы падкрэсьліваем, што праграма павінна быць скіраваная на людзей, на перамены, а не на ўладу і стагнацыю. І мы за тое, каб пры рэалізацыі праграмы “Ўсходняе партнэрства” былі прадугледжаныя ня толькі рух наперад па пэўных кірунках, якія зафіксаваныя ў праграме, але і мажлівасьць вяртаньня да нулявой адзнакі пры адсутнасьці прагрэсу ў Беларусі. Такі мэханізм надзвычай важны, калі браць пад увагу спэцыфіку беларускага рэжыму”.
XS
SM
MD
LG