Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фэрэра-Вальднер – Сурвіле:“ Спадзяюся, улада ўстрымаецца ад затрыманьняў”


Эўракамісар Бэніта Фэрэра-Вальднэр даслала ліст старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле.

Ліст быў дасланы ў адказ на зварот Івонкі Сурвілы у сувязі з рэпрэсіямі супраць актывістаў апазыцыі ў Беларусі, у прыватнасьці, гвалтоўным прызывам у войска некаторых моладзевых актывістаў.

У сваім лісьце Фэрэра-Вальднэр сказала, што гэтыя падзеі, як і часовае пазбаўленьне волі за ўдзел у несанкцыянаваных сходах, яе “вельмі турбуюць”.

Яна піша, што пад час спатканьня са спадаром Мартынавым ў Брусэлі 27 студзеня Эўразьвяз прызнаў пэўныя пазытыўныя крокі, прынятыя беларускімі ўладамі пасьля вызваленьня палітвязьняў у жніўні 2008 году. Адначасна Фэрэра-Вальднэр выказала спадзяваньне, што “Беларусь зробіць больш пераканаўчыя захады”, і ўлада “устрымаецца ад затрыманьняў людзей за ўдзел у несанкцыянаваных сходах”.

Эўракамісар запэўніла старшыню Рады БНР, што яна “асабіста сочыць за падзеямі ў Беларусі і будзе працаваць над далейшымі крокамі ў кірунку дэмакратызацыі”.
  • 16x9 Image

    Сяргей Навумчык

    Сяргей Навумчык нарадзіўся ў 1961 годзе ў Паставах. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, служыў у войску, працаваў у віцебскай абласной газэце. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі і каардынатарам парлямэнцкай апазыцыі БНФ. У 1996 годзе атрымаў палітычны прытулак у ЗША.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG