Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША рыхтуюцца да Дня Волі


Belarus - Belarusian Democratic Republic (BNR) official sign, 26Mar2008

Belarus - Belarusian Democratic Republic (BNR) official sign, 26Mar2008

Беларускія асяродкі ў ЗША рыхтуюцца адзначыць 91-ую гадавіну ўтварэньня БНР.

Так, Беларускі моладзевы Рух Амэрыкі ў нядзелю 22 сакавіка аб 11-ай гадзіне ладзіць сьвяточную акцыю ля будынку ААН у Нью-Ёрку. Па словах арганізатараў, “мэтай акцыі таксама зьяўляецца падтрымка людзей, якія змагаюцца за свабодную незалежную Беларусь і за разьвіцьцё нашай роднай краіны як дэмакратычнай дзяржавы.

25 сакавіка а 13-ай гадзіне акцыю перад будынкам ААН ладзяць Згуртаваньне Беларускай Моладзі ў Амэрыцы і Нью-Ёрскі аддзел Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА). Пасьля мітынгу адбудзецца ўрачыстае шэсьце да кансуляту Рэспублікі Беларусь, дзе арганізатары плянуюць перадаць прадстаўнікам афіцыйнага Менску віншаваньні і патрабаваньні вярнуць нацыянальныя сьвяты.

Сьвяткаваньні ўгодкаў абвяшчэньня БНР пройдуць таксама ў Вашынгтоне, Чыкага, Кліўляндзе і ў беларускіх асяродках іншых гарадоў ЗША.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG