Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто заплаціць за “Ўсходняе партнэрства”


Саміт Эўразьвязу ў Брусэлі
Саміт Эўразьвязу ў Брусэлі
Напярэдадні саміту Эўразьвязу, які распачынаецца сёньня ў Брусэлі, Партугалія і Францыя заявілі, што не падтрымаюць фінансаваньне праграмы “Ўсходняга партнэрства” з удзелам Беларусі, Украіны, Малдовы, Армэніі, Азэрбайджану і Грузіі, падае Польскае радыё.

Гэтыя краіны аддаюць перавагу шырэйшай падтрымцы супрацоўніцтва з краінамі Міжземнамор’я.

Радаслаў Сікорскі
У сваю чаргу, кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі, які бярэ ўдзел у сёньняшняй сустрэчы ў Брусэлі, сказаў, што “Польшча будзе працаваць да апошняй хвіліны, каб забясьпечыць галасы для фінансаваньня праекту”.

Тым часам у праекце праграмы “Ўсходняе партнэрства”, які сёньня, паводле паведамленьняў у заходніх СМІ, маюць зацьвердзіць на саміце, пра фінансаваньне ўвогуле ня ўзгадваецца.

Напярэдадні міністар Сікорскі заявіў, што яго калегі з краін ЭЗ пагадзіліся ў панядзелак выдаткаваць на фінансаваньне разьлічанай да 2013 году праграмы да 600 мільёнаў эўра.

Карэл Шварцэнбэрг
Учора, паводле паведамленьня чэскіх мэдыяў, Бэрлін “паміж перамовамі ў Брусэлі” наведаў міністар замежных спраў Чэхіі — краіны, якая цяпер старшынюе ў ЭЗ — Карэл Шварцэнбэрг. Перад сябрамі міжнароднага камітэту Бундэстагу ён прамаўляў на тэму “Ўсходняга партнэрства”, а таксама шчыльнейшай інтэграцыі ЭЗ з балканскімі краінамі ды Турэччынай. Шварцэнбэрг выказаў перакананьне, што дыялёг з удзельнікамі праекту “Ўсходняе партнэрства” павінен адбывацца на пэўных умовах.

Шварцэнбэрг дадаў, што Чэхія адлюстроўвае гэтак званы мэйнстрым эўрапейскай думкі адносна Беларусі.

“Пажадана, каб мы ўсталявалі стасункі зь Беларусьсю, — падкрэсьліў міністар. — Мы павінны прапанаваць гэтай краіне эўрапейскую альтэрнатыву, але гэта патрабуе, каб Беларусь зьмяніла свае паводзіны ў дачыненьні да сваіх грамадзянаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG