Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты супраць Лукашэнкі ў 100 гарадах Эўропы


Мінулай ноччу ў 100 гарадах па ўсёй Эўропе адбыліся вулічныя акцыі супраць дыктатуры А. Лукашэнкі ў Беларусі.


Удзельнікі патрабавалі актыўных дзеяньняў з боку Эўразьвязу. Актывісты па ўсім кантынэньце завязалі статуям раты, сымбалічна пазбаўляючы іх права на вольнае выказваньне і падкрэсьліваючы такім чынам сытуацыю з свабодай слова для многіх беларускіх грамадзян.

Гэтая акцыя першая з трох галоўных вулічных акцыяў арганіазцыі "Маладыя эўрапейскія фэдэралісты” у рамах кампаніі “Час да зьменаў…Гэта час для Эўропы!”.

Камэнтуючы посьпех начной акцыі, яе каардынатар Тоні Джуліяна адзначыў:

“ Болей за 100 гарадоў з усёй Эўропы ды сьвету далучыліся да пратэсту супраць Лукашэнкі, чым мы ганарымся! Відавочна, што эўрапейская моладзь мае намер надалей працягваць змагацца за дэмакратыю ў Беларусі.

Маладыя людзі ў Эўропе аддана вераць ў ідэалы дэмакратыі, свабоды ды павагі да правоў чалавека. Шмат хто ўспрымае гэтыя правы, як дадзенае, але мы ня можам забыцца на тое, што ў задворках эўрапейскага саду ўсё яшчэ квітнее дыктатура. Мы мусім рэагаваць у абарону тых, хто пазбаўлены падставовых правоў”, – адзначыў Тоні Джуліяна, каардынатар акцыі і віцэ-прэзыдэнт МЭФ.

Паводле спадара Джуліяна “сытуацыя ў Беларусі – гэта толькі адзін з прыкладаў, дзе Эўразьвяз ня змог прасунуць дэмакратыю ды свабоду”.

Са знакам “Эўропа, дай голас народу Беларусі”, МЭФ патрабуе ад Эўрапейскага Зьвязу ды міжнароднай супольнасьці зрабіць захады, каб спыніць злачынствы ды парушэньні правоў чалавека, найперш у галіне свабоды слова ды выбарчых працэдураў у Беларусі”.

Самюэль Піі, Прэзыдэнт МЭФ Эўропа зазанчыў:

“Эўрапейскі Зьвяз адным адзіным і вырашальным голасам можа прынесьці вольнасьць народу Беларусі. Эўропа няздольная размаўляць адзіным рашучым голасам на глябальным узроўні. Надышоў час адкласьці нацыяналізм ды пачаць сьпяваць з адных нотаў гімна.
Посьпех акцыі таксама дэманструе вялізарны рост гарадоў-удзельнікаў з 2006 году, што даказвае, што пытаньні дэмакратыі стаяць на парадку дня ў НДА ды моладзевых арганізацыях. Той факт, што дэмакратычныя рухі, у тым ліку моладзевыя арганізацыі пазбаўленыя легальнага статусу ў Беларусі – гэта пытаньні сур’ёзнага клопату”.

Фотасьведчаньні аб акцыі можна пабачыць на сайце арганізатараў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG