Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхары Быхава трэція суткі жывуць без вады й каналізацыі. 17 сакавіка ў гэтым райцэнтры Магілёўскай вобласьці адбылася аварыя на каналізацыйным калектары. Прычына – зношанасьць камунікацыяў.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, трубаправод калектара знаходзіўся ў эксплюатацыі болей за трыццаць гадоў і падлягаў замене. Пра эканамічныя страты й пагрозы навакольнаму асяродзьдзю афіцыйнай інфармацыі няма.

“Мы жывём па-над Дняпром, дык нам пашанцавала. Па ваду мы ходзім у крыніцу. Каля яе зьбіраецца шмат людзей. Той хто жыве далей ад Дняпра, той вымушаны прастойваць вялізныя чэргі, каб набраць вады. Яе падвозяць у бочках з-пад квасу. Гэты калектар знаходзіцца за трыста мэтраў ад райвыканкаму. Туды цяпер панагналі тэхнікі, шмат міліцыі. Спачатку абяцалі ліквідаваць аварыю за двое сутак. Цяпер кажуць за тыдзень. Там такую яміну выканалі, усё ў брудзе. Няма прыбіральняў. Як людзі ў шматпавярховых дамах бязь іх абыходзяцца, я й ня ведаю”,-- апавядае жыхарка Быхаву Ганна.

Без вады й каналізацыі застаюцца паўтары тысячы дамоў, дзіцячыя сады й школы.
XS
SM
MD
LG