Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка сустрэнецца зь Мядзьведзевым у Цьвярской вобласьці


А.Лукашэнка разам з малодшым сынам Мікалаем учора прыбыў з рабочым візытам у Маскву. Ля трапа самалёта іх сустракалі дзяржасакратар так званай Саюзнай дзяржавы Павал Барадзін і беларускі пасол у Маскве Васіль Далгалёў.


Візыт арганізаваны на запрашэньне расейскага боку. Сёньня заплянаваная сустрэча А.Лукашэнкі з расейскім прэзыдэнтам А.Мядзьведзевым, якая адбудзецца ў загараднай рэзыдэнцыі “Русь” у Завідава Цьвярской вобласьці.

Як паведамляе прэсавая служба А.Лукашэнкі, будзе абмеркавана больш за 20 пытаньняў, перш за ўсё эканамічнага характару: рэалізацыя сумеснага антыкрызіснага пляну, крэдытна-фінансавае супрацоўніцтва, будаўніцтва Расеяй атамнай станцыі ў Беларусі.
XS
SM
MD
LG