Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На “Начной чытанцы-2” з гарадзенцаў толькі паэт-манах


Прэзэнтацыя “Начной чытанкі-2” “Свабоды” адбылася ў традыцыйным у Горадні месцы — гарадзкім Таварыстве беларускай школы. Тут звычайна праходзяць сустрэчы зь літаратарамі, музыкамі, прагляд дакумэнтальных фільмаў. У памяшканьні дзьве шафы з новымі беларускімі кнігамі незалежных выдаўцоў.

Пятро Садоўскі
Разам са складальнікам “Начной чытанкі” Ягорам Маёрчыкам і Віталем Рыжковым — адным зь яе ўдзельнікаў, прыехаў таксама Пятро Садоўскі, ён прывёз сваю кнігу “Мой шыбалет”, якая выйшла ў бібліятэцы “Свабоды”. Спадар Садоўскі чытаў зь яе ўрыўкі, але пачаў показкай пра габрэйскіх мужчынаў, якія імкнуліся адказаць на пытаньне “Што вызначае нашае жыцьцё?” І мужчыны гэтыя — Майсей, Саламон, Хрыстос, Маркс, Фрэйд і Эйнштэйн. Пятро Садоўскі сказаў, што “апісаў сваё жыцьцё беларуса” і што ягоная “кніжка нязлая”.

Ягор Маёрчык
На белым экране, на якім звычайна паказваюць фільмы, была спраецыраваная вокладка дыска з творамі “Начной чытанкі”. Ягор Маёрчык прывез для ўдзельнікаў сустрэчы дзесяць флэшак, на якіх у фармаце PDF запісаныя ўсе пятнаццаць кніг, якія выйшлі ў бібліятэцы “Свабоды”. Ён паведаміў, што неўзабаве выйдуць дзьве новыя кнігі — “Акцэнты “Свабоды” і “Адзін дзень палітвязьня”.

На прэзэнтацыі «Начной чытанкі»
Ягор Маёрчык распавёў, якія творы сабраныя на кружэлцы “Начной чытанкі”: пяцьдзесят літаратараў чыталі свае творы, якія потым запісалі на адным дыску. Апроч гэтага, на ім здымкі і зьвесткі пра саміх аўтараў. Ягор з усьмешкай сказаў, што біяграфіі, хоць яны ад трэцяй асобы, напісаныя самімі аўтарамі.

Што яшчэ пачулі прыстуныя?
Віталь Рыжкоў
Тое, што гарадзенцаў на “Чытанцы-2” няма. Удзельнічаў толькі Алег Бембель, як вядома менскі паэт, які цяпер манаствуе ў Жыровічах каля Слоніма.

На сустрэчы ў гарадзенскай ТБШ выступіў Віталь Рыжкоў. Ён сказаў, што ня любіць слова “паэт”, а займаецца паэтычнай часткай літаратуры і перакладае з замежнай паэзіі.
XS
SM
MD
LG