Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асудзілі кіроўцу, які зьбіў на прыпынку людзей і ўцёк


Сёньня Савецкі суд Гомеля пакараў сямю гадамі пазбаўленьня волі 26-гадовага гамельчука, які ў лістападзе мінулага году на аўтамашыне “мэрсэдэс” зьбіў людзей на прыпынку грамадзкага транспарту. Маладая жанчына загінула на месцы, 6-гадовая дзяўчынка памерла ў рэанімацыі, а яе маці атрымала цяжкія траўмы.

Пакараны павінен выплаціць пацярпелым каля 100 мільёнаў рублёў кампэнсацыі маральнай і матэрыяльнай шкоды. Яму забаронена пяць гадоў кіраваць аўтамабілем.

Як высьветлілася, кіроўца быў у стане алькагольнага ап’яненьня, зь месца здарэньня зьехаў, кінуўшы зьбітых ім людзей. Да таго ж ён патэлефанаваў маці, каб тая паведаміла ў ДАІ, нібыта ягоны “мэрсэдэс” скралі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG