Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валянціна Брускова: “Застаюся ў Менску чакаць дачку”


Валянціна Брускова чацьвёрты дзень у Менску. Сустрэцца з дачкой у Гомельскім ізалятары жанчыне не дазволілі

Валянціна Брускова чацьвёрты дзень у Менску. Сустрэцца з дачкой у Гомельскім ізалятары жанчыне не дазволілі

Грамадзянка Расеі Валянціна Брускова падала ў Дэпартамэнт грамадзянства і міграцыі МУС Беларусі заяву, у якой патрабуе тэрмінова вызваліць яе дачку Ўладлену Функ (Брускову) і адправіць зь ёю ў Расею.

“Уладлену пакуль не адпускаюць, хаця дачка адседзела тэрмін, прызначаны судом, цалкам. Я вырашыла застацца ў Менску і чакаць вызваленьня дачкі. Сюды едзе яе сястра Аліна, мая малодшая, якая вязе даведку пра рэгістрацыю Ўладлены ў Вялікім Ноўгарадзе. Гэтая папера быццам бы патрэбная беларускай міліцыі, каб адправіць Уладлену ў Расею. Паглядзім, што зараз скажуць у Дэпартамэнце грамадзянства і міграцыі”, — заявіла Радыё Свабода Валянціна Брускова.

Нагадаем, сакратарку амэрыканскага адваката Эмануіла Зэльцэра Ўладлену Функ павінны былі вызваліць з калёніі 12 сакавіка, але на волю жанчына так і ня выйшла. Зараз Уладлену Функ (Брускову) трымаюць у Гомельскім ізалятары. Паводле Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі МУС, там чакаюць даведкі пра рэгістрацыю Ўладлены Функ у Вялікім Ноўгарадзе, дзе яна жыла да адбыцьця ў ЗША. “Калі такая даведка будзе атрымана, вырашыцца і пытаньне, куды дэпартуюць Уладлену Функ — у Расею ці ў ЗША”, — сказалі, паводле адваката Зьмітра Гарачкі, у консульстве Расеі ў Беларусі.

Між тым сваякі Эмануіла Зэльцэра, які быў асуджаны разам з Уладленай Функ, мяркуюць, што яе не выпускаюць наўмысна, каб ня сталі вядомыя непажаданыя зьвесткі пра справу Зэльцэра.

Відэа: Гаворыць Валянціна Брускова.
XS
SM
MD
LG